Як іміграваць у Злучаныя Штаты
ЗША выдае міграцыйныя і неміграцыйныя візы у залежнасці ад мэты вашай паездкі і жаданай працягласці знаходжання ў краіне. Некаторыя з даступных опцый ўключаюць часовыя працоўныя візы, сямейныя паездкі, візы для незвычайных талентаў, візы інвестараў, і многія іншыя.
Працуючы з іміграцыйным адвакатам, вы зможаце вызначыць, якая віза лепш за ўсё падыходзіць для вашай справы і забяспечвае найлепшыя шанцы на станоўчы вынік. У адвакацкім бюро Алісы Антонаўскай, мы працуем разам з нашымі кліентамі і трымаем іх у курсе кожна нашага кроку на шляху да атрымання візы.
Беларусы ў Амерыцы:
Што Вы павінны
Што Вы павінны
У 2018 годзе
1,466
беларусаў атрымалі «Зялёную карту»
у ЗША налічвалася
62,514
этнічных беларусаў
Больш за ўсё беларусаў ў
ЗША
пражывае ў Нью Йорку, Нью Джэрсі, Кліўлендзе і Чыкага.
Крыніца: Статыстыка пераможцаў латарэі Green Card.
Бюро перапісу насельніцтва ЗША
3 рэчы, якія Вы павінны
ведаць пра іміграцыю ў ЗША
ведаць пра іміграцыю ў ЗША
01
Уладальнікі «Зялёнай карты» маюць права жыць і працаваць у любым горадзе ЗША. Сталыя жыхары ЗША карыстаюцца большасцю тых жа правоў і магчымасцяў, як і грамадзяне ЗША, за выключэннем магчымасці выбіраць і быць абранымі на выбарах на дзяржаўныя пасады.
02
Большасць віз распаўсюджваюцца не толькі на асноўнага заяўніка, але і на яго бліжэйшых сваякоў (муж, жонка, дзеці). Такім чынам, вы можаце ўзяць сваю сям’ю разам з сабой!
03
Вам не патрэбны міграцыйны адвакат, каб падаць заяўку на візу. Але зрабіць гэта самастойна без памылак і пазбегнуўшы неабавязковых затрымак можа быць складаным. Таму мы вельмі раім скарыстацца дапамогай дасведчанага спецыяліста.
Іміграцыя ў Амерыку:
Вашыя візавыя опцыі
Вашыя візавыя опцыі

Іміграцыйныя візы
Іміграцыйная віза дае Вам пастаянны статус у Злучаных Штатах. Як трымальнік Зялёнай карты, вы маеце права жыць і працаваць у краіне на нявызначаны тэрмін. Стаўшы пастаянным жыхаром вы таксама будзеце мець доступ да адукацыі, аховы здароўя і сацыяльных сэрвісаў для забеспячэння вашага дабрабыту. Пастаянныя жыхары могуць падаць заяву на натуралізацыю пасля 5 гадоў пражывання ў ЗША запар, альбо нават пасля 3 гадоў, калі яны знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянінам ЗША.

Неіміграцыйныя візы
Неіміграцыйная віза дае Вам часовы статус у Злучаных Штатах. Такая віза падыходзіць для міжнародных студэнтаў і часовых работнікаў. Гэта выдатны варыянт для тых, хто хоча паспрабаваць жыць ў Амерыцы на працягу абмежаванага перыяду часу, а затым вярнуцца ў сваю краіну. У якасці ўладальніка неіміграцыйнай візы, вы можаце падаць заяву на атрыманне карэкціроўкі статусу, калі вы адпавядаеце мінімальным патрабаванням для атрымання новай візы.
Перавагі валодання «Зялёнай картай»
- Магчымасць легальна жыць і працаваць у любым месцы ЗША
- Доступ да адукацыі, медыцыны і сацыяльных сэрвісаў
- Магчымасць развіваць свой бізнэс у фінансава бяспечным рынку
- Свабода слова, рэлігіі і палітычных асацыяцый
- Магчымасць стаць натуралізаваным грамадзянінам ЗША
Перад тым як падаць заяўку
на «Зялёную Карту» з Беларусі
на «Зялёную Карту» з Беларусі
- Звяжыцеся з нашай камандай для канфідэнцыйнай кансультацыі, каб вызначыць вашыя шанцы на атрыманне візы ў ЗША. Ёсць некалькі варыянтаў, і наша ацэнка можа накіраваць вас у правільным кірунку.
- Вызначце варыянт, які лепш за ўсё падыходзіць менавіта вам, і абавязкова падрыхтуйце ўсю неабходную дакументацыю. Няпоўнае заяўка можа знзіць вашыя шанцы на стзаноўчае канчатковае рашэнне.
- Пачытайце пра нядаўнія змены ў міграцыйным заканадаўстве. Людзі часта празмерна спадзяюцца на досвед сваіх сяброў альбо членаў сям’і, які можа быць ужо не актуальным. Кожны заяўнік ацэньваецца міграцыйнымі органамі індывідуальна.
© 2020 Aдвокатское бюро Алисы Антоновской. Все права защищены.
Дизайн CreativeWorks, Pocono and Lehigh Valley Web Design Agency